2021 г. — 50 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога дома ДТСААФ (1971), цэнтра патрыятычнай і абаронна-масавай работы
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР на новых тэрыторыях пачалі стварацца грамадскія арганізацыі. 19 лістапада 1939 г. быў створаны Брэсцкі абласны савет «Саюза таварыстваў сяброў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва» («Асаавіяхім»). Адразу пачалі стварацца раённыя і гарадскія саветы «Асаавіяхім», пярвічныя арганізацыі на прадпрыемствах, у навучальных установах, калгасах.
22 лютага 2021 г. — 75 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (1946)
У 1921–1948 гг. існаваў «Асаавіяхім» (таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву), потым яго раздзялілі на асобныя таварыствы. У першыя пасляваенныя гады структуры абароннага таварыства прыступілі да ваеннага навучання насельніцтва, падрыхтоўкі рэзерваў для Узброеных Сіл. У буйных гарадах ствараліся аўтамабільныя школы, у райцэнтрах — іх падраздзяленні.